22 чэрвеня 2026 г. — 55 гадоў з пачатку экспедыцыі «Цытадэль мужнасці» зводнага атрада «Граніт-41» па месцах баявой славы (Брэст; 1971)
У Савецкім Саюзе важным кірункам пазашкольнай выхаваўчай работы была ваенна-патрыятычная дзейнасць школьных калектываў. У многіх школах актыўна працавалі чырвоныя следапыты, якія знаходзілі імёны байцоў Чырвонай арміі і партызан, хадзілі ў паходы па месцах баявой славы, клапаціліся аб помніках на брацкіх магілах, стваралі музеі.
14 студзеня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Таццяны Міхайлаўны Ходцавай (1929–2021), музейнага работніка, гісторыка, краязнаўца
Таццяна Міхайлаўна Ходцава нарадзілася 14 студзеня 1929 г. у г. Харкаве Украінскай ССР. Калі Тані было два з паловай гады, засталася без мамы. У час Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашыскую акупацыю. У шаснаццаць страціла бацьку, жыла ў сям’і брата.
9 лістапада 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Мікалаеўны Пахмутавай (1929), кампазітара, народнай артысткі СССР (1984), Героя Сацыялістычнай Працы (1990)
Савецкі і расійскі кампазітар Аляксандра Пахмутава — чалавек для Брэстчыны не чужы. Яе тут добра ведаюць і любяць. Аляксандра Мікалаеўна і яе муж, паэт Мікалай Мікалаевіч Дабранраваў (1928–2023), бывалі ва многіх кутках Брэсцкай вобласці.